21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет даўно не вузкі!
…Дык калі ты не бязродны сын –
Гавары са мной па-беларуску!

Гэтыя словы Яўгеніі Янішчыц сталі дэвізам дня падчас правядзення акцыі “Размаўляем па-беларуску”. Навучэнцам, бацькам, супрацоўнікам прапанавалася  размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго дня. З пачуццём любові і захапленнем школьнікі і працоўны калектыў установы пазнаёміліся з відэаролікамі акцыі:  “ Смак роднай мовы”, “Родная мова – тое, што нас яднае”, “Мая беларуская мова”, “Цудоўная беларуская мова”, а таксама з вершаванымі радкамі беларускіх пісьменнікаў.