Белорусский язык

Адасобленыя азначэнні і прыдаткі

Запісаць нумары сказаў з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку.

  1. Пералёт птушак _ ці міграцыя _ не толькі для мяне шмат у чым загадкавая з’ява.
  2. Да людзей, да іх цёплага жылля імкнуцца _ закалыханыя жытам _ дарогі.
  3. Прыбраныя ў зелень _ бярозкі стаялі абапал шашы.
  4. Грымяць на ўсю ваколіцу грамы _ захмарныя гарматы.
  5. Пажаўцелы ад гарачыні _ лісток паперы _ надзеты на лямпу _ датыкаўся да яркага шкла і напамінаў мне дзіцячыя гады _ пражытыя ў далёкай глухой вёсцы.
  6. Яна _ гэтая дарога _ заўсёды здавалася Алаізе жывою.
  7. Вецер _ захмялелы _ малады _ напоены таемнымі _ напаўзабытымі ляснымі пахамі _ лашчыў галіны клёна.
  8. Чалавек няўрымслівага характару _ паэт і рамантык _ Віталь Цвірка заўсёды ў творчым пошуку.
  9. Толькі што закончыўся дождж. Цёплы і нядоўгі _ ён густа сыпануў з невялічкай хмаркі.
  10. Недалёка ад Альбуці знаходзілася вёска Мікалаеўшчына _ дарагое фамільнае гняздо.
  11. Непаваротлівы з выгляду _ зубр у хвіліны злосці надзвычай небяспечны і для чалавека.
  12. Сына яе _ пятнаццацігадовага Міцю _ у час вайны вывезлі ў Нямеччыну.
  13. Ашаломленыя _ мы доўга стаялі моўчкі.
  14. Сашу _ як лепшага спартсмена _ паслалі на рэспубліканскія спаборніцтвы.
  15. Запомніўся жартаўлівы сусед _ па прозвішчы Аўласенка.
  16. Магутныя ў сваёй велічы _ стаялі старыя дубы.
  17. З кветкамі і шарыкамі, у святочным адзенні _ мы ішлі на апошнюю школьную лінейку.
  18. Гэта быў наш сусед _ Васіль Іваноў.
  19. Крытае саломай _ гуменца стаяла недалёка ад хаты лесніка.
  20. Вузкая алея _ усыпаная апалым лісцем _ нагадала мне жоўтую дывановую дарожку.

Адасобленыя члены сказа

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску(аў) трэба паставіць коску(і).

а) Падняўшы зранку звон __ і абудзіўшы ўсё вакол, на лузе ладна свішчуць косы.

б) Вербы__ захутаўшыся ў туман__ сумавалі па сонейку.

в) Пералёт птушак__ ці міграцыя__ не толькі для мяне шмат у чым загадкавая з’ява.

г) На сваім агародзе я сам__ замест агранома__ працую.

д) Да людзей, да іх цёплага жылля імкнуцца __ закалыханыя жытам__ дарогі.

  1. Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак(і) прыпынку.

а) Адлятаюць птушкі, зарастае туманам прастор, падаючы жоўтыя лісточкі ўсыпаюць золатам дол.

б) Вялікая драўляная лыжка служыла бабулі замест палоніка.

в) Звязаныя са славутым родам Гальшанскіх падзеі пакладзены ў аснову адной з сюжэтных ліній вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.

г) Ласкава запрашаючы за стол у чарадзе калядных зыркіх свечак вітае зноў нас навагодні вечар.

д) Бурштын сапраўднае багацце зямлі яшчэ называюць “сонечным каменем”.

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку.

а) Расу п’ючы__ падрастае траўка маладая.

б) Прыбраныя ў зелень__ бярозкі стаялі абапал шашы.

в) З клёна лісты ападалі__ вальсуючы.

г) Нягледзячы на засушлівае лета__ ягад у нашым лесе было шмат.

д) Грымяць на ўсю ваколіцу грамы__ захмарныя гарматы.

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі.

а) Добра разумеючы неабходнасць новай школы__ працавалі будаўнікі__ не пакладаючы рук.

б) Слуханне__ ці аўдзіраванне__ з’яўляецца адным з найважнейшых шляхоў атрымання інфармацыі.

в) Падчас Купалля дзяўчата__ марачы пра светлы шлюб__ плялі вянкі і пускалі іх на ваду__ жадаючы сабе добрага лёсу.

г) Жыта__ аблашчанае сонцам і цёплымі дажджамі__ пяшчотна шапацела спелымі каласамі.

д) Акрамя падасінавікаў__ на стале ляжалі__ знойдзеныя мною ля самай сцяжынкі__ чатыры баравікі.

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску(аў) трэба паставіць коску(і).

а) Праўдзівасць__ як маральная якасць асобы__ патрабуе ад яе ў любых абставінах гаварыць ісціну.

б) Дзед сядае на калоду і__ заместа барышу__ дае сальца малышу.

в) Праз нейкі час прыйшоў старэйшы сын__ Андрэй Іванавіч, высокі, ладны мужчына.

г) Францыск Скарына нарадзіўся ў сям’і полацкага купца__ Лукаша, які вёў гандаль у многіх гарадах…

д) Іван__ апрача лыжак і вядзерца__ ўзяў сякеру.

 

Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа

  1. Адзначце простыя сказы.

а) Узняўся вецер і пачаўся дождж.

б) Рослы і густаваты ля берага сасоннік трошкі вышэй драбнеў і рассыпаўся па схіле.

в) Чалавек ішоў далей і хоць не трывожна, але пільна ўслухоўваўся.

г) То мільганула палянка, то прыступіў аж да самай дарогі бор.

д) Звінелі песні жаваранкаў, але саміх птушак не было відаць.

 

  1. Адзначце двухсастаўныя сказы.

а) У гэты вечар сцямнела раней.

б) Хмары нізкія, шэрыя.

в) Шлю падзяку вёскам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі.

г) Імшыстыя, сухадольныя саснякі.

д) Надвор’е на возеры няўстойлівае.

 

  1. Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам.

а) Усе гэтыя дні няшчадна паліла сонца.

б) Дзяўчаты працягвалі палоць лён.

в) Жыта як сцяна.

г) Будзе край любавацца залатым ураджаем.

д) Няхай каласіцца жыта і пшаніца.

 

  1. Адзначце радок, у якім даецца правільная характарыстыка сказа.

Цяпер ужо лесу адсюль не ўбачыш.

а) двухсастаўне неразвіты;               в) аднасастаўны неразвіты;

б) двухсастаўны развіты;                  г) аднасастаўны развіты.

 

  1. Адзначце сказы, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

а) Ласкавае сонца што дзень ясны.

б) Глыбіня возера восем метраў.

в) Ноч хоць іголкі збірай.

г) Кожная маці не вораг свайму дзіцяці.

д) Навокал свет прыгожы, прывабны.

 

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпамі.
А. Спыніся, апусці на зямлю кошык і не спяшайся з нажом.

Б. Цяжка адарваць вочы ад казачнай прыгажосці.

В. Яго паклікалі першы раз.

Г. Стромкія калодзежныя жураўлі.

1. Безасабовы.

2. Няпэўна-асабовы.

3. Абагульнена-асабовы.

4. Пэўна-асабовы.

5. Назыўны.

 

  1. Вызначце сказ, у якім перад злучнікам ды не патрэбна коска (знакі прыпынку не пастаўлены).

а) Хоць і стомлены быў дзед Талаш ды заснуў не адразу.

б) Час быў нялёгкі ды вясёлы.

в) Каласіцца на палетку жыта ды пшаніца.

 

  1. Запішыце сказы, пастаўце неабходныя знакі прыпынку.

Многа было дрэў і зямлі і травы і вады і неба.

І раптам усё знікла прапала і трапяткое святло месяца і серабрыстае ззянне задумлівых хвой.

На гэты час усё машыны і спрэчкі нарады і штодзённая мітусня асталіся недзе далёка-далёка.

 

Бяззлучнікавы складаны сказ

  1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:

а) Міла бомы смяюцца ў цішы, ціха срэбрам грукае крыніца.

б) Чалавек аблюбаваў сабе мясцінку, памацаў нагою, каб не было мокра, і лёг.

в) Каранасты дубок быў зусім адзінокі, моўчкі слухаў ён буры далёкія крокі.

г) На берагах Бярозы-ракі з’явіліся ўмацаваныя паселішчы людзей, узброеных лукамі, стрэламі.

 

  1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба ставіць коску:

а) Усміхаўся ранак мне ружовы гаманіў стазвонна белы свет…

б) Лугі – суцэльныя дываны з кветак адначасова цвітуць амаль усе лугавыя краскі.

в) Васіль адчувае па меры сталення прыбаўляецца абавязкаў…

г) Сонца садзілася ў хмары пачынаў гуляць лёгкі ветрык.

 

  1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж часткамі якіх на месцы пропускаў трэба ставіць двукроп’е:

а) Нават і ў такі ранні час на аўтавакзальнай плошчы людна__многія бярозаўцы едуць у лес па ягады.

б) Я прыслухаўся__ ломкі, але прыемны голас спяваў беларускую песню.

в) Зляталіся розныя птушкі __ збягаліся розныя звяры слухаць ігру пастушка.

г) Б’е Дняпро шырокі аб курган высокі__ праплываюць хмары ўшыр сівых палёў.

 

  1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж часткамі якіх на месцы пропускаў трэба ставіць працяжнік:

а) Вайсковец быў у новым шынялі__на пагонах жаўцела па зорачцы.

б) Здаецца, ён тады спасціг вядомую людскую мудрасць__чалавек уладар усяго на свеце.

в) Галінка бэзу ў фортку зазірнула__святлом ліловым заліло пакой.

г) Хацелі ўзяць квіткі ў Купалаўскі тэатр__усё разабрана на тыдзень наперад.

 

  1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж часткамі якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

а) Роўны клопат – пароўну здабыча.

б) Толькі чулі: у вырай ляцяць жураўлі.

в) Яшчэ не хадзілі трамваі, тралейбусы: вуліца была пустая і мокрая ад дажджу.

г) Галасілі валасянкі; крэкалі жабы.

 

  1. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

а) На галінах елкі шмат іголак _ але ўсе яны без вушак.

б) Якая ў мяне разумная сястра _ і як яна проста і хораша ўмее гаварыць з людзьмі!

в) То зязюля пакукуе _ то пакрумкае крумкач.

г) Сягоння і пасля няхай небам застаецца неба _ і будзе зямлёю зямля.

д) Кожная травінка мае свой пах _ і ў кожнай птушкі – свой узмах.

е) Уночы зорачкі прыветліва мігцяць __ і на мяне яны глядзяць.

ж) У насякомых, як і ў людзей, бываюць любімыя кветкі __ і выбіраюць іх пчолкі, мушкі, матылькі не па форме, а па колеры.

з) Ці то птушкі спяваюць __ ці то журчаць ручаі.

і) Святочна __ і весела.

к) Бацька Уладзіславы Францаўны Луцэвіч быў простым палясоўшчыкам __ а маці выкладала французскую мову.

 

  1. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:

а) То, трапечучы крыльцамі, узнімаліся жаўранкі ўверх то каменем падалі яны ў траву.

б) Дуб першы раз цвіце праз сорак ці пяцьдзясят гадоў і лічыцца гэта дрэва маладым нават у стагадовым узросце.

в) Людна і шумна.

г) Няхай новыя нас вабяцьдалягляды і душа замірае ад новых прыемных уражанняў.

д) Людзі парашут прыдумалі ў дваццатым стагоддзі а дзьмухаўцы з ім жывуць ужо мільёны гадоў.

е) Зноў запальваюцца свечкі на каштанах і чаромха свой губляе цвет.

ж) Глыток сцюдзёнай крынічнай вады і смагі як не было.

з) Гром і зыркая маланка.

і) Ад моцнай спёкі выгарала трава а на дрэвах без пары пажоўклі лісты.

к) Кружыцца ў вальсе першае лісце кляновае і ў кожным куточку стаіць незвычайная, дзіўная ціш.

 

Правапіс галосных о, э – а; е, ё – я.  Правапіс о, э, а; е, ё, я ў складаных словах

 

Трэнінг

  1. Знайсці ў словах памылкі, выправіць іх і патлумачыць.

Жымчужына, яблычны, почарк, бародаўчаты, крэпасны, разумны, вочаняты, тылевізар, тыарэма, глыбіня, плавец, дрыжаць, радыо, клейстар, далікатэс, водыр, чэрствы, шывялюра, чамадан, шэдэўр, разалюцыя, ветыран, равалюцыя, ноздра, рэмонт, дысерт, жаваранак, дыпрэсія, жатон, тэрмін, чарніла, чэрапаха, фольга, шынель, часнок, жалацін, цыкорыя, рагламент, жоўцізна, трыё, мецэнат, цэгляны, жолуды, агрэст, хрыстаматыя, рэформа, наготкі.

 

  1. Уставіць прапушчаныя літары.

Выдз..ліць, л..савік, с..мнаццатага, дз..журны, с..зон, л..генда, б..з  снедання, зел..наваты, м..дзведзяня, зав..зь, пасе..ны, аб..ліск, мез..нец, в..рабей, кац..лок, з..зюляня, в..ршыня, пал..міст, п..карня, адв..чоркам, н..ўпапад, зава..ваны, б..лізна, г..рань, г..рой, ап..рэдзіць, ран..ц, м..целіца, п..чора, л..ўша, шкл..ны, м..нтуз, м..ню, абн..дужаць, п..лёстак, н..знарок, с..кунда, гл..дач, л..гіён, прып..чак, тан..ц, вым..няць.

 

  1. Знайсці ў словах памылкі, выправіць іх і патлумачыць.

Дробназярністы, дамасед, заканамерны, кароткахвалёвы, жоўтацвет, зорапад, аўтомагістраль, фатакартка, конягадоўля, працілеглы, мотацыкл, двоеборства, стаметровы, многаструнны, паўмесяца, чырвонаногі, рознаквецце, санцаварот, наваўвядзенне, сортаабнаўленне, мёдаварэнне, цёмнавалосы, фандасховішча, грасмайстар, кінохроніка, своемоўны, штораніцы, калесардэчны, палівітаміны, прасталінейны.

 

Праверачны тэст

 

А1. Уставіць прапушчаныя літары. Падкрэсліць словы, у якіх на месцы пропуску пішуцца а, я.

Зр..дку, ж..луды, п..рамога, л..снікі, зел..нь, в..сяліцца, за..ц, п..цярых, ч..снок, ш..паценне, блізк.., ц..гляны, м..тровы, паліт.., брут.., галант..рэя, ч..лядзь, ж..лацін, пам..ць, св..ткаваць, кандыт..р, вэкс..ль, лод..р, ..драс, погл..д, кам..чок, кап..люш, п..рон.

 

А2. Уставіць прапушчаныя літары. Падкрэсліць словы, у якіх на месцы пропуску пішацца ы.

Інж..нер, др..маць, ч..рніла, ц..стэрна, д..яметр, ч..мадан, ц..нзура, р..кашэт, ч..гун, д..ктант, тр..логія, ц..кл, пл..вец, д..серт, пласт..лін, біжутэр..я, др..жаць, р..петыцыя, кр..вапіец, бр..во, кр..шыць, д..сананс, д..баты, ч..ркес, р..ванш, т..гр, ц..тадэль.

 

А3. Уставіць прапушчаныя літары.

Адч..пшчык, б..ражок, р..чаіснасць, прэз..нтацыя, п..йзаж, ар..шнік, б..дства, п..лымя, жал..зняк, адв..чоркам, л..кторый, п..карня, п..раказ, кал..ктыў, верац..но, зн..вага, ц..жар, ран..ц, м..нтуз, акс..суар, м..дзведзяня, дзев..цера, кап..ла, сурв..тка, шкарп..ткі, ан..мія, брун..т, по..с, ..дловец, б..тон, разм..наць, св..танак, цв..сці, зв..нець, зб..раць, зн..ць, выдз..ліць.

 

А4. Вызначыць словы, у якіх напісанне выдзеленых галосных не залежыць ад месца націску.

Марозаўстойлівы, словазмяненне, своеасаблівы, фатаграфія, рэдкалессе, чарнаплодны, станожка, кінахроніка, мэтазгодны, авіяматорабудаванне, процідзейнасць, усёдаравальны, лёгказасваяльны, медавар.

 

А5. Уставіць прапушчаныя літары.

З..ленавочка, кар..ткашэрсны, пр..сталінейны, м..вазнавец, бал..таўтварэнне, д..браякасны, н..добразычлівы, няд..браўпарадкаваны, г..рнарудны, ус..дазвольны, л..гкакрылы, ц..плаабменны, рады..завод, др..бнаўласніцкі, м..такрос, ч..рнабароды.

Правапіс і вымаўленне звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных.

  1. Выпраўце памылкі.

Бяроска, паткінуў, дупкі, казьба, маладзьба, дуп, стох, вагзал, эгзамен, футбол, просьба, барадзьба, сяцце, дзяцька, атнесці, аткінуць, абмяняць, апкапаць, дзешка.

Сшытак, пашшываць, вучысся, пажжынаць, на рэццы, зжаліцца, пяшчаны, пяшчота, нісчымны, усчуваць, у руццы, шчасце, шчасаць, кружышся, перавошчык.

  1. ДЧ, ТЧ ці ЧЧ? ДЦ, ТЦ ці ЦЦ?

Перакла..чык, лё..чык, ноч..у, у вопра..цы, пяц..ю, бало..ца, а..ціснуць, а..цадзіць, у ло..цы, а..чыніць, пераплё..чык, Нарач..у.

  1. З ці С?

..кінуць, ..біць, бе..казырка, бя..межны, ра..мяўся, ра..кідаць, ра..пілаваць, бе..памылкова, бе..зямелле, ..няць, ра..пісаўся, бе..заганны, ..бянтэжыўся.

  1. Запішы словы.

[м’эц’]     [марос]    [б’эрах]    [с’н’эх]     [адрэш]    [групка]     [загатка]    [маладз’ба]    [проз’ба]   [ноз’б’іт]   [аччын’іц’]   [ц’эрас  плот]    [скрос’  пал’цы]    [ач  чыгунк’і]      [аццадз’іц’]   [ацц’існуц’]    [ац’  ц’аб’э]     [у  хаццы]    [у  балоццы]    [ц’оццы]     [апараччык]    [даклаччык]    [дас’л’эччык]   [нач  чым]     [л’оччык]    [рашчап’іц’]     [рашыц’]   [па  кладацы]     [вучыс’а].

 

Правапіс падоўжаных зычных

  1. Уставіць, дзе неабходна прапушчаныя літары.

Зарэч..а, маладосц..ю, Об..ю, Пціч..у, сям..ю, дзевяц..ю, шасц..ю, ал..ея, беладон..а, папарац..ю, хваляван..е, урачыстасц..ю, роспач..у, ламач..а, свежасц..ю, сол..ю, зел..е, жыц..ё, роспач..ы, лісц..е, развод..е, перал..ю, трысц..ё, Ган..а, ас..іміляцыя, спаткан..е, вец..е, мясцовасц..ю, папарац..і, Натал..я, адзінаццац..ю, мас..іў, развітан..е.

  1. Знайсці ў словах памылкі, выправіць іх, патлумачыць.

Ллецца, ралля, ассістэнт, боллю, ноччу, узвыш’е, прыгажосццю, у руццэ, разводдзе, Адэсса, крылле, васьммю, камянні, стагодзе, Палессе, шчасцце, дзевяцю, тэрыторыя, ванна, аблічча, бассейн, насене, гразью, святочнасццю, цяжкасццю, шасцідзесяцці, задавальненне, Прыпяццю, Свірру, мясцовасцю, далонні, жаллю, гусем, кроўю, шырру, глыбью, шчолаччу, Парэчча.

  1. Адзначце словы з марфалагічным падваеннем.

Карэнны, каменне, паднябессе, рассадзіць, рассмяяцца, узлессе, раззброены, рассцілаць, узвышша, вітацца, рыссю, вагонны, каменны, прырэчча, суконны, вяселле, ззываць, беззмястоўны, паддоследны, аблічча, прывалле, збірацца, адданы, бяззубы, бясстрашны, вясенні, племянны, абедзенны, форменны.

 

Правапіс прыстаўных галосных і, а.

Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак.

 

Правапіс прыстаўных галосных і, а. 

  1. Прыстаўныя галосныя і, а ўзнікаюць у пачатку слова перад збегам зычных, першы з якіх м, л, р (ільготы, аржаны, імшысты);
  2. Пасля прыставак на зычны прыстаўная і змяняецца на ы, а пасля прыставак на галосны звычайна знікае (абымшэлы, абыржавелы, памкнуцца, парваны);
  3. Прыстаўная і захоўваецца перад л, р пасля зычнай папярэдняга слова, пасля знакаў прыпынку; перад м прысаўная і пішацца заўсёды.

 

Трэнінг.

 

Уставіць, дзе неабходна, прапушчаныя літары.

Па..мчацца, ..мгла, ..мшара, ..мгненне, ..рваць, ..лганне, ..львяня, ад..мчаць, раз..лгацца, за..мшэлы, ад..мжэць, за..лгацца, па..мкнуцца, вока..мгненна, да..мчацца, служыць  ..мшу, пласт  ..мшысты, усё  ..рвецца, мора  ..ржаных каласоў, жмені зёран  ..льняных, хвалі  ..мкнуцца, даль  ..мгліцца, сцяг  ..рдзее, Юрась  ..рвануўся.

 

 

 

Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак.

 

Пішацца і Пішацца ы Пішацца й
— Пасля прыставак між-, звыш-, супер-, гіпер-, су-, пан-, транс-, контр- (звышідэйны, суіскальнік, контрігра, суперінфекцыя)

У складаных словах (бортінжынер, медінстытут, спецінспектар, палітінфармацыя)

— Калі ўтварае склад (заігрываць, заінець, праіснаваць, заілены, паілка, неістотны, праігнараваць)

— Пасля прыставак на зычны (акрамя гл. і ) (падысці, безыменны, субынспектар, дэзынфармацыя, дэзынфекцыя, субынспектар) —Пасля прыставак на галосны (перайначыць, зайграць, зайсці)

 

 

Трэнінг.

 

Знайсці ў словах памылкі, выправіць іх, патлумачыць.

Спаділба, выйшаў, падыйсці, педынстытут, паіменна, наймаць, бортінструктар, прадпрыймальнік, заіка, выйсці, абыйсці, патроіць, прыіск, аднаіменны, выймаць, займелі, праінспектаваць, праілюстраваць, зайскрыцца, праігрываць, праігравальнік, заікнуцца, прыдзе, спадыспаду, няіначай.

 

Правапіс спалучэнняў зычных

  1. У беларускай мове пры вымаўленні асобных слоў адбываецца спрашчэнне спалучэнняў зычных: здн – зн; згн – зн; стн, сцн – сн; скн – сн; стл, сцл – сл; рдн – рн (праезд – праязны, кантраст – кантрасны, вобласць – абласны).
  2. Не вымаўляецца і не пішацца д у спалучэннях дт на канцы іншамоўных назваў: Шміт, Рэмбрант.

 

Трэнінг

  1. Запісаць словы па-беларуску.

Кронштадт, капустный, немилосердно, несчастный, солнце, сердце, честный, форпостный, десантный, скоростной, безвыездно, устный, балластный, поздно, свистнуць.

  1. Уставіць, дзе неабходна, літару т.

Пачэс..ны, помс..лівы, кантрас..ны, Бран.., аванпос..ны, бараз..на, аблас..ны, шчас..лівы, карыс..ь, балас.., радас..ны, міласэр..ны, абвес..ны, улас..ны, зас..ланы, кантрас.., наліс..нік, Гумбаль.., лес..віца, пос.., ландшаф..ны.

 

Правапіс устаўных і прыстаўных літар в, г

Пішы:

г   у словах: гэты, гэткі, дагэтуль, пагэтаму, адгэтуль, гэй, гоп, Ганна, гармата;

в   перад націскнымі о, у: вока, Вольга, возера, воблака, вугал, вугаль, вусны, водпуск, восень, павук, вугор, павуціна, Навум, Тадэвуш, навокал, войкаць; але: наогул;

в  у словах: вастрыць, васпаваты, вачэй, востры.

Не пішы: опера, орган, ордэн, уборка, улада, указ, удава, унук, урок, урна, уран, ультыматум.

Запомні! Окаць, оканне, охаць, оханне, одум.

 

Правапіс у, ў

У (складовае) пішацца:

  1. Пасля зычных.
  2. Пасля знакаў прыпынку.
  3. У словах іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на –ум, -ус: акварыум, кансіліум, опіум, прэзідыум, лінолеум, медыум, соцыум, анчоус, архіварыус, натарыус, радыус, сімпозіум, соус.
  4. Пад націскам, калі гук [у] не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, ультра, мае унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, малое угукае, ух, уй.
  5. На канцы запазычаных слоў: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау; але: шоўмен.
  6. На пачатку ўласных імён і назваў.

 

Ў (нескладовае) пішацца:

  1. Пасля галосных у пачатку слова ці усярэдзіне слова перад зычнымі: аўдыенцыя, аўдыторыя, аўдыякасета, аўкцыён, аўра, аўт, бакалаўр, ва ўніверсітэце, ва ўнівермаг, гаўбіца, даўн, джоўль, іхтыязаўр, каўчук, клоўн,саўна, раўнд, скаўт, фаўна, шэдэўр, эўрыка, але: траур.
  2. Пасля галосных пры чаргаванні [л] з [ў]: боўтаць, воўк, казаў, мыў, шоўк, але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Волга, Балгарыя

[в] з [ў]: аўчына, гатоў, кроў, лаўка,  любоў.

  1. Калі двухкоссе і злучок не з’яўляюцца знакам прыпынку: гучнае “ўра”, па-ўрачыстаму, хлопцы-ўмельцы.

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Адзначце нумары сказаў, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам трэба абавязкова паставіць працяжнік.

  1. Тут кожная сцежка паданне, жывая легенда.
  2. Кожная матка не вораг свайму дзіцяці.
  3. Дуб не абхапіць.
  4. Тры на два шэсць.
  5. Глыбіня возера восем метраў.
  6. Не бойся! Я твой заступнік, абаронца.
  7. Кожны чалавек гэта цэлы свет.
  8. Гультайства і лянота два сябры.
  9. Ласкавае сонца як ясны дзень.
  10. Плады рабіны каштоўная лекавая сыравіна.
  11. Сэрца маці не камень.
  12. Будаўнік паважаная прафесія.
  13. Дарога ў калдобінах.
  14. Добры гаспадар дзядзька Міхась.
  15. Марскія хвалі быццам горы.
  16. Рукі хоць рэпу сей.

 

 

  1. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
  • Пройдзе некалькі дзён _ і рэчка вызваліцца з ледзянога палону.
  • Белае зімняе поле _ і ніў белагрывы прастор.
  • Дзе-нідзе віднеліся рабіны _ ды з-пад снегу голы куст глядзеў.
  • На дварэ было цёмна _ затое яснымі былі думкі ў чалавека.
  • На дварэ то ішоў дождж _ то свяціла сонца.

 

  1. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:
  • Белай стужкай дарога раскацілася ў полі а ўзбоч дарогі – толькі шызы палын.
  • Звіняць жалобна крыгі і бурлівая вада снег, размоклы ў час адлігі, змывае з лугу без сляда.
  • Цёмна і холадна.
  • Што такое выцінанка і адкуль яна ўзнікла?
  • Ранняя птушка дзюбку прачышчае а позняя – вочкі працірае.

 

  1. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску(аў) трэба паставіць коску(і):
  • Каб пахам чаромхі напоўніўся пакой _ мама адчыніла балконныя дзверы.
  • У народзе кажуць, што _ калі зімой мяцеліца кружыцца, то лета будзе непагодлівае.
  • Пад арэшнікам _ які цвіў на ўзлеску _ ззялі сінімі іскрынкамі пралескі.
  • Люблю наш адвечны бор, дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі _ і дзе елкі рассцілаюць лапкі.
  • Пры будаўніцтве станцыі метро быў знойдзены шкілет ляснога слана _ ўзрост якога складае больш за сто тысяч гадоў.

 

  1. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
  • Сваёй зямлі _ калі вяртаюся здаля, аддаць паклон я рады.
  • Кажуць, што _ калі ў дзень з’ядаць па жменьцы кедравых арэшкаў, за год кроў поўнасцю абновіцца.
  • У старым куфры ляжала многае з таго _ што яшчэ ў маладосці бабуля прыдбала.
  • Алесь з цікавасцю назіраў _ як жанчына старанна пляла цыбулю ў вянкі, быццам заплятала яна дочкам косы.
  • Нам заўсёды будзе неабходна, каб звінела птушкамі паветра _ і цвілі ля сцежак васількі.

 

  1. Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць наступнаму сказу:

Калі ж увесну яна ўбіралася ў квецень то казалі вяскоўцы што зноў зацвіла Насціна каліна якую яна пасадзіла пяць год таму.

  • У сказе трэба паставіць 2 коскі.
  • У сказе трэба ставіць 3 коскі.
  • Сказ з’яўляецца складаназалежным з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным падпарадкаваннем.
  • Сказ з’яўляецца складаназалежным з некалькімі даданымі часткамі з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем.
  • Сказ з’яўляецца складаназалежным з некалькімі даданымі часткамі са змешаным падпарадкаваннем.

Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак

  1. Адзначце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак
  • Бадзёры марозік падмарозіць поле, дзе прыгожа зелянее азіміна, вуліцу, на якой, ідучы яшчэ ў гумавых ботах, адчуваеш кожную няроўнасць схопленай марозам груды.
  • Я люблю часіну навальніцы, калі б’е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах.
  • Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, калі ты пяць хвілін пашкадаваў, каб дзецям паказаць куточак свету.
  • Першая баразна і першая сеялка – таксама свята і радасць, але ім, відаць, цяжка зраўняцца з той урачыстасцю, якою спрадвеку было аблашчана жніво.
  • Голас у Івана Сцяпанавіча быў няроўны, відаць, яго штосьці турбавала.

 

  1. Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе.

Днём радавала пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца, і аднекуль з чыстага неба сыпаўся сіні іней; ночы стаялі месячныя, ядраныя: была поўня.

  • Бяззлучнікавая і злучальная;
  • Злучальная і падпарадкавальная;
  • Бяззлучнікавая і падпарадкавальная;
  • Злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая;

 

  1. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе.

Адзіночныя белыя хмаркі застылі ў праменнях сонца _ яны не хочуць плыць _ яны хочуць разам з людзьмі пацешыцца сонцам _ якое ўжо не засцілае парахавы дым.

  • Коска, коска, коска;
  • коска, двукроп’е, коска;
  • коска, коска, кропка з коскай;
  • працяжнік, коска, коска,;
  • двукроп’е, коска, коска.

 

  1. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі.
  • Бяроза стаяла на краі баравіны, высокая, роўная, і, калі ўпілася ў яе сякера, адразу здрыгануўся звонкі ствол, уся бяроза стала як шумлівая хмара трапяткіх матылёў.
  • Мара Францішка Скарыны і іншых дзеячаў беларускай культуры, каб кнігі на роднай мове траплялі ў самую гушчу народа, здзейснілася: пачалі выходзіць масавымі тыражамі кнігі.
  • А на досвітку жыхары горада былі вельмі ўражаны – над элеватарам, як нязгасны агеньчык, зноў трапятаў сцяг і нагадваў людзям, што горад не скарыўся.
  • Над вялікімі ляснымі званкамі, якія стаяць на ўзмежку паляны, гудзе чмель і ўсё стараецца, каб заляцець у вяночак: там, у глыбіні, ёсць мёд.
  • Міхасю здалося, што за акном шуміць не дождж, а чуецца шэпт жытнёвых каласоў: і ажно вочы разбегліся ад сініх валошак у жыце.

 

Словазлучэнне. Сказ

  1. Адзначце спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца словазлучэннем:

а) будзем чакаць                       в) пасадзілі сад                           д) каля возера

б) пахне кропам                        г) яблыкі падалі

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх правільна вызначана галоўнае слова:

а) маленькі пакой                                г) заклік аб’яднацца

б) адказваць упэўнена                         д) дом з верандай

в) люблю жыццё

  1. Адзначце іменныя словазлучэнні:

а) дзявяты клас                             в) плынь ракі                         д) помніць пра маці

б) прыселі адпачыць                    г) жоўтае лісце

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – прымыканне:

а) дараваць брату                               г) пісаць спяшаючыся

б) незлічоныя ручайкі                        д) уменне працаваць

в) зрабіць сумленна

  1. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні:

а) паслаць па бацьку                            г) паехалі ў журавіны

б) здзекавацца над Машай                   д) думаць аб маці

в) ажанілі на нялюбай

  1. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дапасаванні прыметніка да назоўніка:

а) злы сабака                                        г) высокая таполя

б) балючая мазоль                               д) па бязмежным палям

в) чатыры лепшых спартсмены

  1. Запішыце сказ, зрабіце яго поўны сінтаксічны разбор, выпішыце словазлучэнні і разбярыце іх: Коннік павольна набліжаўся да вясковай школы.

 

Тэст 2

Арфаграфія

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:
1)   ц_рыманіял;

2)   галант_рэя;

3)   др_ванасаджэнне;

4)   _кскаватар;

5)   ц_гляны.

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:
1)   в_даплаўны;

2)   гл_танне;

3)   аранж_рэйны;

4)   ск_расшывальнік;

5)   п_ясы.

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:
1)   жыцц_любства;

2)   з_ленаваты;

3)   ув_дзенне;

4)   бал_рына;

5)   б_з  цукру.

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:
1)   п_рына;

2)   м_даль;

3)   сув_зь;

4)   земл_мерны;

5)   стал_плавільны.

 

  1. Адзначце правільна напісаныя словы:
1)   адімчаць;

2)   заігрыванне;

3)   падыходзіць;

4)   паіменна;

5)   безыдэйны.

 

  1. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):
1)   ня_важліва;

2)   да Ягора   _ладзіміравіча;

3)   соцы_м;

4)   з   _меннем;

5)   ванька-_станька.

 

  1. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у (складовае):
1)     на   _краінскай  мове;

2)   ба_л;

3)   са_на;

4)   фра_;

5)   гучнае “ _ра”.

 

  1. Адзначце правільна напісаныя словы:
1)   узлессе;

2)   каррэктар;

3)   аформленныя;

4)   рассакрэціць;

5)   трыццаць.

 

  1. Адзначце правільна напісаныя словы:
1)     кантрастны;

2)   посны;

3)   міласэрдны;

4)   пясчаны;

5)   Шмідт.

 

  1. Адзначце правільна напісаныя словы:
1)     разчахліць;

2)     дыскваліфікацыя;

3)     разагнуць;

4)   разкласці;

5)   распісаць.

 

Тэст 1

Арфаэпія, фанетыка

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:
1)   ж_мчужына;

2)   хр_бет;

3)   бухгалт_р;

4)   _кранізацыя;

5)   р_ дказямельны.

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:
1)   в_страсатырычны;

2)   кр_шыць;

3)   лат_рэйны;

4)   мн_галюдны;

5)   в_ласы.

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:
1)   б_з  выбару;

2)   вугл_хімія;

3)   сув_нір;

4)   зм_рканне;

5)   ц_плыня.

 

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:
1)   в_селле;

2)   за_ц;

3)   ранн_спелы;

4)   г_рбарый;

5)   вугл_пагрузка.

 

  1. Адзначце правільна напісаныя словы:
1)   абыйсці;

2)   вокаімгненна;

3)   замгліць;

4)   праілюстраваць;

5)   контрыдэя.

 

  1. Адзначце правільна напісаныя словы:
1)   алімпіада;

2)   аксіёма;

3)   авіацыя;

4)   кіёск;

5)   радыёантэна.

 

  1. Адзначце правільна напісаныя словы:
1)   на ільдзіне;

2)   абутак ірвецца;

3)   вустрыца;

4)   эй;

5)   вастрэйшы.

 

  1. З пранумараваных у сказе слоў выберыце тыя, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае. Адзначце нумары гэтых слоў.

1)Выдзеленыя сярод вялікіх рэкі Дняпро, 2)Заходняя Дзвіна, Нёман, што 3)пачынаюцца або 4)толькі часткова цякуць па Беларусі і 5)ўпадаюць у мора, называюцца рэкамі першага парадку.

 

  1. Адзначце фанетычныя і арфаэпічныя характарыстыкі, уласцівыя слову асеннюю:
1)   у слове няма свісцячых зычных гукаў;

2)   у слове ёсць санорныя зычныя гукі;

3)   у слове 3 мяккія зычныя гукі;

4)   колькасць гукаў і літар у слове супадае;

5)   у слове 3 звонкія зычныя гукі.

 

  1. Адзначце словы, у якіх націск падае на першы склад:
1)   аркушны;

2)   выпадак;

3)   жалюзі;

4)   каменны;

5)   засцежка.

 

Тэст

Прыметнік. Лічэбнік.

  1. Адзначце словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі:
1)       цемнаваты колер;

2)       друкарскі цэх;

3)       Васілёў конь;

4)       курчавы хлопчык;

5)       жытняя мука.

 

  1. Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі, ужытымі ў значэнні якасных:
1)       тэатральны сезон;

2)       залатое лісце;

3)       стальны трос;

4)       каменны будынак;

5)       жалезная воля.

 

  1. Адзначце якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць простай формы вышэйшай ступені параўнання:
1)       радасны;

2)       малы;

3)       трапяткі;

4)       добры;

5)       вялікі.

 

  1. Адзначце правільнае напісанне прыметнікаў у словазлучэннях:
1)       Ваніна падарожжа;

2)       цётчыны словы;

3)       бабулевы ўспаміны;

4)       жнівеньскі ранак;

5)       драўлянны дом.

 

  1. Адзначце лічэбнікі:
1)       другі;

2)       сотня;

3)       сорак;

4)       адна шостая;

5)       колькі.

 

  1. Адзначце зборныя лічэбнікі:
1)    абое;

2)    сто сорак шосты;

3)    абедзве;

4)    першы;

5)    васьмёра.

 

  1. Адзначце складаныя прыметнікі:
1)       восемсот;

2)       сорак пяць;

3)       пяцьдзясят;

4)       дзевяноста;

5)       дваццаць.

 

  1. Адзначце назоўнікі, з якімі спалучаецца лічэбнік паўтара:
1)       тона;

2)       вядро;

3)       расліна;

4)       дзясятак;

5)       кілаграм.

 

  1. Адзначце прыклады, у якіх ад лічэбнікаў правільна ўтворана форма творнага склону:
1)         пяцьсот тры – пяцюстамі трыма;

2)         соты – ста;

3)         чатыры дзявятыя – чатырма дзявятымі;

4)     тры – трыма;

5)     тысяча – тясячай.

                                        

  1. Запішыце словамі лік ў наступным колькасна-іменным спалучэнні: 372 вучаніцамі.

 

 

Тэст па тэме “Складаныя сказы”

  1. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
  • Пачынаецца ўсё з любві _ а інакш і жыць немагчыма.
  • На Радзіме купалаўскім жаўранкам звоняць мне высі _ і Панчанкі мовай шапочуць сады.
  • То брат дапамагаў Юрку чытаць _ то хлопчык сам спрабаваў скласці са складоў словы.
  • Як жа кранае душу ціхая маміна песня _ і як жа супакойвае прыгожы яе голас!
  • Жыццё часта параўноўваюць з дарогай _ і дарога гэта ў кожнага свая.

 

  1. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:
  • Ціха і глуха.
  • То жураўлі паклічуць гучна з неба то з кроны дрэва восень ціха кіне ліст.
  • Цудатворны Жыровіцкі абраз Божай Маці здаўна лічыцца адной з найбольш шанаваных хрысціянскіх святынь у Беларусі а захоўваецца ён у Жыровіцкім мужчынскім манастыры.
  • Шмат легенд складзена пра каханне і ўсе яны сцвярджаюць вялікую сілу гэтага пачуцця.
  • Зноў сенажаці аснежаны і рэкі высланы гладкім памостам.

 

  1. Адзначце складаназалежныя сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:
  • Адкажыце колькі новых вокнаў дзень вясновы ў Мінску адчыніў?
  • Хлопчык, прыціснуўшыся лобікам да халоднай шыбіны, праводзіў позіркам людзей, якія знікалі і ўсё глядзеў, што новае пакажацца на вуліцы.
  • Дзед любіў балот разлогі, глуш лясоў, дзе ён узрос і хадзілі яго ногі летнім часам і ў мароз.
  • Хоць мокра стогне і грукоча, галосіць вецер і раве чакаю, каб зірнуць у вочы тым, хто на бераг прыплыве.
  • Як толькі добра ўднела і пачалі хадзіць людзі, яна выбралася на дарогу, далучылася да купкі жанчын, што ішлі да горада.

 

  1. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх часткі звязаны пры дапамозе злучальных слоў:
  • Ластаўкі лавілі мошак, што перад дажджом апускаюцца да самай зямлі.
  • Якое карэнне, такое і насенне.
  • Я хачу, каб мае будучыя выхаванцы раслі добрымі, разумнымі і здаровымі дзецьмі.
  • Я ўбачыў, што з-за лесу паўзе шэрая хмара і неўзабаве заслоніць сонца.
  • Я глянуў, куды паказваў рукою хлопчык.

 

  1. Адзначце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
  • Тое _ што зярняты, знойдзеныя праз тысячагоддзі ў грабніцах фараонаў і кінутыя ў зямлю, прарасталі, сапраўды сцвярджае вялікую жыццёвую сілу хлеба.
  • Ведаю _ як хораша быць разам з любімымі ў радасці, і памятаю, што ў цяжкія хвіліны іх любяць яшчэ мацней.
  • Бацьку сын паабяцаў, што _ калі вырасце, працягне яго справу – лячыць людзей.
  • Юрка з вялікім хваляваннем чакаў, калі дзядзька дазволіць яму варіць шкло _ і калі ён сам зможа адліць прыгожую рэч.
  • Ніхто памылкі большай не зрабіў за таго _ хто анічога не рабіў.

 

  1. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем частак:
  • Здаецца, што ніколі яшчэ Наталля Пятроўна не адчувала такой радасці, такога шчасця ад таго, што не пусціла гора ў людскую хату.
  • Калі нам весела, радасна, хораша, тады здаецца, што і ўсім гэтак жа весела і хораша.
  • Маці ляжыць з расплюшчанымі вачыма, слухае, як у запеччы трашчыць цвыркун, як трымціць ад ветру незакітаваная шыба.
  • Хоць усюды ціха, цёпла і ясна, але ўжо вее тым жыццём, якое відаць вясною.
  • Маці ехала сюды, каб пабачыць, дзе адпачывае яе дзіця.

 

  1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:
  • Рассцілаюцца ў нас шырокія лугі _ срэбрам пераліваюцца рэкі.
  • Хіба такою часінай можа хто знацца са сном _ песняй, красуняй дзяўчынай ходзіць вясна за акном.
  • Хлеб у возе _ няма бяды ў дарозе.
  • Дастаткова складана прачытаць “запісанае” ў генах чалавека _ іх больш за сто тысяч.
  • Збіраўся касіць _ гром долы затрос.

 

  1. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж часткамі:
  • Найвышэйшая прыгажосць тая, што пазнаецца з дзяцінства і таму такія любыя нам родныя мясціны.
  • Я адплаціў народу, чым моц мая магла зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла.
  • За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух.
  • Люся была маленькая, толькі па плячо мне, і прыходзілася трошкі драбніцькрок, каб ісці з ёй у нагу.
  • У тым, што ён сказаў, было сказана самае важнае, і ўсё іншае стала зразумела.

 

  1. Адзначце нумары пропускаў, на месцы якіх трэба паставіць коску:

Даўным-даўно (1)_ калі яшчэ не было на беларускіх землях хрысціянства, нашы прашчуры верылі ў боскую сілу агню, ветру, сонца, жылі ў добрым суладдзі з прыродай (2) _ бо ад яе залежаў іхні лёс (3) _ і з яе літасці мелі яны здароўе, дабрабыт, пры гэтым у кожную пару года багі былі розныя (4) _ вясною на зямлю прыходзіла маладзенькая прыгажуня Ляля (5) _ пасля якой з’яўлялася багіня лета Цёця, зімой панаваў бог холаду Зюзя, а ў восені быў свой бог – Жыцень.

 

  1. Адзначце схему, якой адпавядае пастаноўка знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай:

Ціха крыкнуў атаман калі не хочаце мяне слухаць, дык выбірайце сабе другога атамана

  • “П! – а, – П”.
  • “П, – а, – П?”
  • “П! – а: – П”.
  • “П! – а. П”.
  • “П! – а. – П”.